Logo Polskiego Radia
Print

Вырасла колькасьць загінулых пад лявінай у Італіі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.01.2017 13:21
З-пад завалаў ратавальнікі дасталі 11 жывых, у тым ліку дзяцей.
PAP/EPA/ITALIAN FIRE DEPARTMENT/HANDOUT

З-пад завалаў накрытага лявінай гатэлю ў цэнтральнай Італіі былі выцягнутыя чарговыя целы загінулых. Такім чынам, колькасьць сьмяротных ахвяр вырасла да пяці чалавек. Прапаўшымі бязь вестак лічацца 23 чалавекі.
З-пад завалаў ратавальнікі дасталі 11 жывых, у тым ліку дзяцей.

Як паведамлялася, у горным масіве Гран-Саса у рэгіёне Абруца ў сераду, 18 студзеня, на гатэль Rigopiano сышла лявіна. На момант трагедыі ў гасьцініцы знаходзіліся 34 чалавекі: 22 пастаяльцы, восем чалавек пэрсаналу і чацьвёра гасьцей кліентаў гасьцініцы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт