Logo Polskiego Radia
Print

У Данбасе існуе сур’ёзная небясьпека хімічнага забруджваньня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.01.2017 16:02
Ля самой лініі фронту месьціцца фабрыка па вытворчасьці таксычных субстанцый.
PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

У Данбасе існуе сур’ёзная небясьпека хімічнага забруджваньня – б’е трывогу Арганізацыя бясьпекі і супрацы ў Эўропе. Яе назіральнікі, якія працуюць на ахопленай канфліктам тэрыторыі, заклікаюць стрымаць баявыя дзеяньні вакол фабрыкі па вытворчасьці таксычных субстанцый.

Намесьнік кіраўніка назіральнай місіі АБСЭ Аляксандар Хуг паінфармаваў, што Данецкая вобласьць можа быць забруджаная адкідамі, якія паходзяць з фабрыкі фэнолю ў мясцовасьці Наўгародзке. Фабрыка знаходзіцца адразу блізу лініі фронту, паміж украінскай арміяй і прарасейскімі баевікамі. Прадстаўнік АБСЭ зазначыў, што кантэйнэры, у якіх знаходзяцца вельмі небясьпечныя адкіды, разьмяшчаюцца 400 мэтраў ад фронту. Сама фабрыка знаходзіцца на тэрыторыі, якую кантралююць урадавыя сілы.
Назіральнікі заклікаюць абодва бакі спыніць агонь і вывесьці з рэгіёну войскі. Калі гэта ня будзе зроблена, то, паводле АБСЭ, экалягічная катастрофа пагражае цэлай Данецкай вобласьці.
У Данбасе надалей чуваць выстралы. Цягам апошніх сутак украінцы налічылі 41 атаку на свае пазыцыі, у гэтым з выкарыстаньнем артылерыі. У выніку абстрэлаў 4 украінскія жаўнеры загінулі.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт