АБСЭ: мірным жыхаром пагражаюць абодва бакі канфлікту ў Данбасе
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.02.2017 16:01
Аляксандр Хуг: Cэпаратысты і ўрадавыя сілы разьмяшчаюць свае пазыцыі ў жылых раёнах.
Photo: nonanet/flickr.com/Commercial use allowed
АБСЭ лічыць, што абодва бакі канфлікту ў Данбасе ставяць пад пагрозу абстрэлу мірнае насельніцтва рэгіёну. Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніка спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ва Ўкраіне Аляксандар Хуг (Alexander Hug). Цягам апошняга тыдня прарасейскія сэпаратысты праводзілі абстрэл Аўдзееўкі.
Аляксандр Хуг у інтэрвію выданьню „Украінская праўда”, сказаў, што як сэпаратысты, так і ўрадавыя сілы разьмяшчаюць свае пазыцыі ў раёнах пражываньня грамадзянскіх асобаў. Гэта прычыняецца да таго, што праціўнік адказвае абстрэлам. Такая сытуацыя, паводле яго, мела месца падчас апошніх абстрэлаў Аўдзееўкі.
Нагадаем, украінскія ўлады неаднаразова абвінавачвалі сэпаратыстаў у тым, што яны страляюць з ракетных пускавых установак „Град”, разьмешчаных побач грамадзянскіх будынкаў, сярод іншага, у Данецку.
Ракеты сэпаратыстаў неаднаразова падалі на жылыя будынкі Аўдзееўкі. Падчас аднаго з абстрэлаў снарад трапіў у кропку гуманітарнай дапамогі. У сваю чаргу, сэпаратысты паведамілі пра абстрэл жылых раёнаў Данецка.
аз