У Маскве абстралялі машыну адваката фігуранта справы Нямцова
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.02.2017 15:44
У сваю чаргу адвакат іншага фігуранта той жа справы паскардзіўся на крадзеж дакумэнтаў.
Барыс Нямцоў у кастрыніку 2012 годуcommons.wikimedia.org/Пусть всегда будет солнце/CC BY-SA 4.0
У цэнтры Масквы абстралялі машыну адваката Марка Каверзіна, які абараняе Заура Дадаева, што абвінавачваецца ў забойстве Барыса Нямцова.
Марк Каверзін распавёў агенцтву „Масква”, што аўтамабіль абстралялі з траўматычнай зброі ля яго офісу ў раёне Парку культуры. Акрамя таго, у машыне „разьбілі шкляны дах”.
У сваю чаргу адвакат Заўрбек Садаханаў, які прадстаўляе інтарэсы Хамзата Бахаева, яшчэ аднаго фігуранта справы аб забойстве Нямцова, паскардзіўся на крадзеж дакумэнтаў.
Паводле абаронцы, ноччу ў яго машыне разьбілі шкло. З задняга сядзеньня выкралі сумку, у якой знаходзіліся матэрыялы па справе Нямцова, аўдыёзапісы судовых паседжаньняў, пасьведчаньне адваката, расейскі й замежны пашпарты.
Садаханаў дадаў, што, на яго думку, крадзеж дакумэнтаў „непасрэдна зьвязаная з гэтай справай”. „Я зьвярнуўся ў паліцыю з заявай аб крадзяжы”, - сказаў ён.
Суд па справе аб забойстве Барыса Нямцова працягваецца з кастрычніка 2016 году. Працэс праходзіць у Маскоўскім акруговым ваенным судзе.
Фігурантамі справы зьяўляецца пяць чалавек. Усе яны не прызнаюць сваёй віны.
hromadskeradio.org/аз