Logo Polskiego Radia
Print

Колькасьць ахвяр выбуху ў Пакістане вырасла да 74 чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.02.2017 12:17
Тэрарыст-сьмяротнік падарваў сябе ў магільным склепе суфісцкага паэта й філёзафа.
PAP/EPA/WAQAR HUSSEIN

Колькасьць ахвяр выбуху ў сьвятыні горада Сэхван у Пакістане вырасла да 74 чалавек, раненьні атрымалі больш за 300. Паводле мэдыкаў, колькасьць сьмяротных ахвяр можа павялічыцца.

Тэрарыст-сьмяротнік падарваў сябе ў магільным склепе суфісцкага паэта й філёзафа. Бомба з васьмі кіляграмаў дынаміту была начыненая балтамі й гайкамі. Тэракт быў зьдзейсьнены ў жаночым крыле сьвятыні. Разам з маці загінулі каля 30 дзяцей.

Адказнасьць за тэракт узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Пасьля выбуху Пакістан зачыніў мяжу з Афганістанам на неакрэсьлены час. Улады мяркуюць, што на тэрыторыі паўночнага суседа могуць скрывацца баевікі.

Іншы тэракт адбыўся ў Багдадзе. На ажыўленай вуліцы быў падарваны начынены выбухоўкай аўтамабіль. Загінуў 51 чалавек, каля 60 параненыя, многія знаходзяцца ў крытычным стане. Пасьля выбуху пачаўся пажар, які перакінуўся на суседнія будынкі й аўтамабілі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт