Ля Масула выяўленае буйное масавае пахаваньне забітых ІД
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.03.2017 14:11
Мяркуецца, што тэрарысты зь Ісламскай дзяржавы забілі каля 600 вязьняў мясцовай турмы.
Photo:Ashley West/flickr.com/Commercial use allowed
Непадалёк ад Масула ў Іраку было выяўленае масавае пахаваньне, па меншай меры, 500 целаў. Мясцовыя ўлады падазраюць, што ў брацкай магіле знаходзяцца астанкі людзей, забітых гэтак званай Ісламскай дзяржавай.
Пра магілу інфармавалі прадстаўнікі шыіцкіх баевікоў, якія разам зь ірацкай арміяй змагаюцца за вызваленьне Масула ад фанатычных ісламістаў. Па папярэдніх дадзеных, магіла знаходзіцца паблізу турмы на ўскраіне горада.
Мяркуецца, што тэрарысты зь Ісламскай дзяржавы забілі каля 600 чалавек, зьняволеных пасьля таго, як у 2014 годзе яны ўзялі кантроль пад горадам. Пра масавыя пакараньні сьмерцю тады паведамляла праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch.
Масул зьяўляецца самым буйным горадам у Іраку, які застаючыся пад кантролем ісламістаў. У канцы мінулага году іракскія сілы пры падтрымцы шыіцкіх баевікоў узялі кантроль над усходняй часткай гораду. Цяпер ідуць заўзятыя баі за заходнюю частку Масула.
аз