Logo Polskiego Radia
Print

Вялікабрытанія можа пачаць працэдуру "брэксіта"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.03.2017 14:19
Парлямэнт Вялікабрытаніі ўпаўнаважыў прэм'ера Тэрэзу Мэй пачаць выхад з ЭЗ.
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза МэйПрэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза МэйPAP/EPA/WILL OLIVER

Верхняя палата парлямэнта Вялікабрытаніі ўпаўнаважыла прэм'ер-міністра краіны Тэрэзу Мэй пачаць працэдуру "брэксіта". “За” прагаласавалі 274 дэпутаты, “супраць” – 118. Такім чынам законапраект, прыняты раней ніжэйшай палатай, быў зацьверджаны.

Для ўступленьня дакумэнта ў сілу зараз патрабуецца толькі подпіс каралевы Лізаветы ІІ, і тады Тэрэза Мэй зможа ў любы момант накіраваць у Брусэль запыт аб выхадзе Лёндана з ЭЗ згодна 50-му артыкулу Лісабонскай дамовы.

Супраць выступае Эдынбург. Прэм’ер-міністар Шатляндыі Нікола Стурджэн паабяцала паставіць на разгляд рэгіянальнага парлямэнту пытаньне аб правядзеньні другога рэфэрэндуму аб незалежнасьці, паколькі ў свой час большасьць шатляндцаў выказаліся супраць выхаду з эўрасупольнасьці.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт