Суд у Кіеве пачаў паседжаньне ў справе аб дзяржаўнай здрадзе Януковіча
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.05.2017 11:41
Тым часам учора стала вядома, што Інтэрпол спыніў вышук экс-прэзыдэнта Ўкраіны.
Photo:News UTR - ВИПУСК НОВИН УТР УКРАЇНСЬКОЮ МОВОЮ О 17:00 21 ЛЮТОГО 2014 (Creative Commons – Attribution)/pl.wikipedia.org//CC BY 3.0
Суд у Кіеве пачаў паседжаньне ў справе аб дзяржаўнай здрадзе Януковіча
Тым часам учора стала вядома, што Інтэрпол спыніў вышук экс-прэзыдэнта Ўкраіны.
Сёньня, 4 траўня, Абалонскі раённы суд Кіева пачаў разгляд справы аб дзяржаўнай здрадзе былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. А 10-й гадзіне пачалося падрыхтоўчае паседжаньне.
У сваю чаргу ў сераду стала вядома, што Інтэрпол зьняў зь міжнароднага вышуку Віктара Януковіча й ягонага сына Аляксандра. Як паведаміў „Украінскай праўдзе” прадстаўнік Нацыянальнай паліцыі Яраслаў Тракала, такая інфармацыя паступіла з самой міжнароднай паліцыі. Украінскае нацыянальнае бюро Інтэрполу перадало ўсю атрыманую інфармацыю генэральнай пракуратуры.Прычыны такога рашэньня пакуль не зразумелыя.
Намесьнік генпракурора Ўкраіны Яўген Енін заявіў, што рашэньне Інтэрполу ня мае значэньня для пачатку суду над ім.
Віктар Януковіч і шэраг іншых высокіх службоўцаў зьбеглі з Украіны ў лютым 2014 пасьля масавых расстрэлаў пратэстоўцаў у цэнтры Кіева. Ад таго часу большасьць з іх хаваецца ў Расеі.
svaboda.org/аз
Сёньня, 4 траўня, Абалонскі раённы суд Кіева пачаў разгляд справы аб дзяржаўнай здрадзе былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. А 10-й гадзіне пачалося падрыхтоўчае паседжаньне.
У сваю чаргу ў сераду стала вядома, што Інтэрпол зьняў зь міжнароднага вышуку Віктара Януковіча й ягонага сына Аляксандра. Як паведаміў „Украінскай праўдзе” прадстаўнік Нацыянальнай паліцыі Яраслаў Тракала, такая інфармацыя паступіла з самой міжнароднай паліцыі.
Украінскае нацыянальнае бюро Інтэрполу перадало ўсю атрыманую інфармацыю генэральнай пракуратуры. Прычыны такога рашэньня пакуль не зразумелыя.
Намесьнік генпракурора Ўкраіны Яўген Енін заявіў, што рашэньне Інтэрполу ня мае значэньня для пачатку суду над ім. Віктар Януковіч і шэраг іншых высокіх службоўцаў зьбеглі з Украіны ў лютым 2014 пасьля масавых расстрэлаў пратэстоўцаў у цэнтры Кіева. Ад таго часу большасьць з іх хаваецца ў Расеі.
svaboda.org/аз