Logo Polskiego Radia
Print

Расея прапануе ўвесьці ў Сырыю міжнародны паліцэйскі кантынгент

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.05.2017 15:09
Расея прапануе стварыць у Сырыі чатыры зону бясьпекі, у якіх выкарыстаньне зброі будзе поўнасьцю забароненае.
PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Расея прапануе ўвесьці ў Сырыю міжнародны паліцэйскі кантынгент
Расея прапануе стварыць у Сырыі чатыры зону бясьпекі, у якіх выкарыстаньне зброі будзе забароненае.
Расея прапануе ўвесьці ў Сырыю міжнародны паліцэйскі кантынгент. Паводле газэты „Коммерсантъ”, пакуль краіны, зь якіх павінны паходзіць функцыянэры не былі названыя. У той жа час выданьне паведамляе пра падрабязнасьці расейска-турэцка-іранскага праекту па стварэньні ў Сырыі зонаў бясьпекі.
Пра зоны бясьпекі, якія інакш называюць дэмілітарызаванымі зонамі, на сумеснай прэс-канфэрэнцыі ў Сочы ўзгадалі прэзыдэнты Расеі й Турцыі.
„Трэба стварыць такія мэханізмы, якія будуць гарантаваць спыненьне кровапраліцьця й стварэньне ўмоваў для палітычнага дыялёгу”, - сказаў Уладзімір Пуцін.
Паводле выданьня, плянуецца стварэньне чатырох зонаў бясьпекі, у тым ліку ў правінцыі Ідліб і на поўдні Сырыі. У іх будзе цалкам забароненае выкарыстаньне зброі, а на межах гэтых зонаў будуць арганізаваны ваенныя блёкпосты, у якіх, хутчэй за ўсё, будуць служыць сырыйскія жаўнеры й расейскія паліцэйскія. У сваю чаргу зоны будуць патруляваць міжнародныя патрулі.
Прапанова Расеі была прадстаўлена бакам канфлікту ў Сырыі. Раней яе адобрылі Турцыя й Іран.
аз

Расея прапануе ўвесьці ў Сырыю міжнародны паліцэйскі кантынгент. Паводле газэты „Коммерсантъ”, пакуль краіны, зь якіх павінны паходзіць функцыянэры не былі названыя. У той жа час выданьне паведамляе пра падрабязнасьці расейска-турэцка-іранскага праекту па стварэньні ў Сырыі зонаў бясьпекі.

Пра зоны бясьпекі, якія інакш называюць дэмілітарызаванымі зонамі, на сумеснай прэс-канфэрэнцыі ў Сочы гаварылі прэзыдэнты Расеі й Турцыі.

„Трэба стварыць такія мэханізмы, якія будуць гарантаваць спыненьне кровапраліцьця й стварэньне ўмоваў для палітычнага дыялёгу”, - сказаў Уладзімір Пуцін.

Паводле выданьня, плянуецца стварэньне чатырох зонаў бясьпекі, у тым ліку ў правінцыі Ідліб і на поўдні Сырыі. У іх будзе поўнасьцю забароненае выкарыстаньне зброі, а на межах гэтых зонаў будуць арганізаваны ваенныя блёкпосты, у якіх, хутчэй за ўсё, будуць служыць сырыйскія жаўнеры й расейскія паліцэйскія. У сваю чаргу зоны будуць патруляваць міжнародныя патрулі.

Прапанова Расеі была прадстаўлена бакам канфлікту ў Сырыі. Раней яе адобрылі Турцыя й Іран.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт