Logo Polskiego Radia
Print

У Ерусаліме зьявілася плошча імя Марка Шагала

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.06.2017 18:52
6 ліпеня споўніцца 130 гадоў з дня нараджэньня славутага мастака.
Партрэт маладога Шагала аўтарства яго настаўніка Юдэля Пэна (1914 год)Партрэт маладога Шагала аўтарства яго настаўніка Юдэля Пэна (1914 год)commons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Ураджэнца беларускага Віцебска Марка Шагала й Ізраіль зьвязвае творчасьць. Ён носіць званьне ганаровага грамадзяніна Ерусаліма з 1977 года. Беларускага мастака тут ведаюць. Ён аўтар мазаік і габэленаў, якія ўпрыгожваюць будынкі Кнэсэта – ізраільскага парлямэнту – і мэдцэнтра «Хадаса» у Ерусаліме.

Ідэю назваць імем Марка Шагала адну з плошчаў у сталіцы Ізраіля высунулі мастацтвазнаўца Галіна Падольская й кіраўнікі Ерусалімскага прэс-клюба Аляксандр Аграноўскі й Раман Гершзон. Мэрыя разгледзела заяўку і ўхваліла прапанову.

- Спадзяемся, што плошча стане яшчэ адным месцам паломніцтва ў гэтым унікальным горадзе для ўсіх прыхільнікаў творчасьці вялікага майстра, – выступіў на цырымоніі адкрыцьця плошчы надзвычайны й паўнамоцны пасол Беларусі ў Ізраілі Ўладзімір Скварцоў.

Плошча знаходзіцца ў Ерусаліме побач з мастацкім музэем Дом Ціхо. Непадалёк ад яго часта спыняўся Шагал.

белта/камсамольская праўда/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт