У Бэрліне арыштавалі падазраваных у крадзяжы 100-кіляграмовай манэты
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
12.07.2017 18:16
Да сёньняшняга дня невядома, якім чынам злодзеі вынесьлі з музэя залатую манэту вагой у 100 кіляграмаў.
100-кіляграмовая канадзкая Манэта Big maple Leaf. Кадр з відэазапісу на youtube.com аўтарства Chris Morin. Chris Morin/youtube.com/screen
Паліцыя Бэрліна затрымала двух чалавек, падазраваных у крадзяжы 100-кіляграмовай манэты, зробленай з чыстага золата. Вартасьць аднаго толькі золата ацэньваецца ў 3 мільёны 700 тысячаў эўра. Надзвычай дзёрзкае аграбленьне адбылося ў сакавіку гэтага году.
Манэта пад назвай Big Maple Leaf (вялікі кляновы ліст) была выкрадзеная з бэрлінскага музэя Бодэ, у якім захоўваецца самая вялікае нумізматычная калекцыя на сьвеце. Пасьля шматмесячных пошукаў падазраваных знайшлі ў бэрлінскім квартале Нойкёльн.
Аграбленьне было праведзена з надзвычайнай дзёрзкасьцю й вынаходлівасьцю. Да сёньняшняга дня невядома, якім чынам злодзеі вынесьлі з музэя прадмет вагой у 100 кіляграмаў. Мяркуецца, што зламысьнікі скралі велізарную манэту пры дапамозе звычайнай лесьвіцы й тачкі.
IAR/ап