Рым адказаў на патрабаваньне Вышэградзкай групы зачыніць порты
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
22.07.2017 15:26
Італьянская прэса альбо хваліць, альбо крытыкуе ідэю закрыцьця портаў для ўцекачоў.
pixabay.com/Public Domain/CC0
Італьянская прэса паведамляе пра ліст з патрабаваньнем закрыць порты для караблёў зь мігрантамі, які Вышэградзкая група выслала ўраду Італіі.
Учора італьянскі ўрад адказаў, што Італія будзе працягваць выконваць свой абавязак і чакае салідарнасьці, а не інструкцый.
Італьянскія газэты, у залежнасьці ад палітычнай арыентацыі, альбо хваляць ініцыятыву Вышаградзкай групы, альбо яе крытыкуюць.
«Corriere della Sera» піша ў сваім камэнтары, што адрадзілася Аўстра-Венгрыя, так як Аўстрыя і Вышаградзкая група дамагаюцца ад Італіі закрыцьця партоў. У сувязі з тым, журналіст пытаецца, як доўга яшчэ Эўрапейская народная партыя будзе цярпець кіраўніка Вугоршчыны Орбана – «антыэўрапейскага ксэнафоба й антысэміта».
Затое правыя СМІ пахвалілі ініцыятыву Вышаградзкай групы. У штодзённай газэце «Il Giornale», якая належыць Берлусконі, ў рэдакцыйным камэнтары на першай старонцы напісана: «Яны маюць рацыю». Часопіс сьцьвярджае, што кожная разумная краіна будзе абараняць свае межы й сваю ідэнтычнасьць.
У сваю чаргу, кіраўнік «Libero», вядомы журналіст Віторыо Фэльтры (Vittorio Feltri), мяркуе, што італьянскі ўрад павінен спыніць прымаць мігрантаў, таму што ўсе краіны ЭЗ у гэтым пытаньні праяўляюць да Італіі абыякавасьць.
яс