Logo Polskiego Radia
Print

ЗША ўводзяць санкцыі за “Паўночны паток-2”

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.07.2017 14:56
Прыняты законапраект дазваляе ўводзіць санкцыі супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у праекце.
Foto: wikipedia.com/Samuel Bailey

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пераважнай большасьцю галасоў у аўторак, 25 ліпеня, прыняла законапраект, які прадугледжвае ўвядзеньне новых санкцый у дачыненьні да Расеі, Ірана і Паўночнай Карэі.

Прыняты законапраект дазваляе ўводзіць санкцыі супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправоду “Паўночны паток-2”.

Прыняты праект узмацняе санкцыі ў дачыненьні да Масквы пасьля захопу Расеяй Крыму й пасьля пацьверджаньня расейскага ўмяшальніцтва ў прэзыдэнцкую кампанію ў ЗША.

Закон таксама ўтрымлівае амэрыканскую пазыцыю адносна трубаправода “Паўночны паток-2”, які лічыцца пагрозай для энэргетычнай бясьпекі Эўропы й газавага рынку ў Цэнтральнай і Усходняй частцы кантынэнту.

Законапраект утрымлівае палажэньне, якое дае прэзыдэнту Трампу магчымасьць увядзеньня санкцый у дачыненьні да ўсіх бакоў, якія ўдзельнічаюць у будаўнічых праектах, мадэрнізацыі й тэхнічным абслугоўваньні газаправодаў і экспартных трубаправодаў Расейскай Фэдэрацыі, калі гадавы абʼём гэтых інвэстыцый перавышае 5 мільёнаў даляраў.

Амэрыканскім кампаніям і прыватным асобам будзе забаронена крэдытаваць расейскія банкі даўжэй чым 14 дзён. У цяперашні час гэты тэрмін складае 90 дзён. Акрамя таго, прапануецца абмежаваць тэрміны фінансаваньня расейскіх кампаній нафтагазавага сэктара. Для іх будзе ўсталяваны тэрмін крэдытаваньня ў 30 дзён.

Пасьля пратэстаў з боку Расеі, Нямеччыны й часткі эўрапейскіх палітыкаў у закон унесена палажэньне аб тым, што ажыцьцяўленьне гэтых санкцый павінна быць праведзена пасьля кансультацыі з саюзьнікамі Злучаных Штатаў. Закон не вызначае, зь якімі саюзьнікамі.

Законапраект павінен яшчэ зацьвердзіць Сэнат і падпісаць прэзыдэнт ЗША.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт