ЗША ўзмацняюць санкцыі супраць Расеі
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
27.07.2017 16:14
Увядзеньне новых санкцыяў амэрыканская Палата прадстаўнікоў ухваліла амаль адзінагалосна.
pixabay.com/Public Domain/CC0
Большасьцю ў 419 галасоў супраць трох палата Прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за пашырэньне санкцыяў супраць Ірану, Паўночнай Карэі й Расеі – піша Gazeta Wyborcza. Закон прадугледжвае пашырэньне ранейшых санкцыяў за анэксію Крыму й распальваньне вайны ў Данбасе. Новыя санкцыі будуць уведзеныя супраць людзей і фірмаў, якія пастаўляюць зброю рэжыму Асада ў Сірыі. Абмежаваньні будуць уведзеныя і супраць фірмаў, якія ўдзельнічаюць у пабудове газаправоду Nord Stream II, які плянуецца правесьці з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора.
Эўрапейская камісія выказала занепакоенасьць тым, што санкцыі могуць ударыць па эўрапейскіх фірмах, якія згадзіліся ўдзельнічаць у расейскім праекце. Пры гэтым Эўрапейская камісія па ініцыятыве ўраду Нямеччыны зьбіраецца ўвесьці санкцыі супраць расейскіх фірмаў і чыноўнікаў, вінаватых у перадачы нямецкіх турбінаў Siemens на анэксаваны Расеяй Крым.
Намеры ЗША і Эўразьвязу пашырыць санкцыі выклікалі раздражненьне Крамля. Прадстаўнікі камісіі па замежных справах расейскага Савету Фэдэрацыі заявілі, што Масква можа выдаліць краіны каля 30 амэрыканскіх дыпляматаў.
Gazeta Wyborcza/ап