41-гадовы ўкраінскі баксёр Уладзімір Клічко завяршае сваю карʼеру
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.08.2017 14:43
Уладзімір Клічко – былы чэмпіён сьвету, уладальнік тытула чэмпіёна Эўропы й чэмпіён Паўночнай Амэрыкі.
PAP/EPA/ANDY RAIN
41-гадовы ўкраінскі баксёр Уладзімір Клічко завяршае сваю карʼеру.
Клічко падзякаваў сваім фанатам за шматгадовую падтрымку, зазначыўшы, што пачынае новы этап у сваім жыцьці. Ён падкрэсьліў, што 27 гадоў таму, калі пачаў падарожжа ў сьвеце спорту, ён зрабіў найлепшы выбар, бо выбраў прафэсію, якая стала яго жыцьцём. Сёньня, як зазначыў Уладзімір Клічко, гэтае падарожжа закончылася.
Яго старэйшым братам зьяўляецца былы баксёр, а цяпер мэр Кіева Віталь Клічко.
Прафэсійная карʼера Ўладзіміра Клічко пачалася ў 1996 годзе. Усяго на прафэсійным рынгу ён правёў 69 баёў. Зь іх ён атрымаў перамогі ў 64 паядынках, 53 зь іх закончыліся накаўтам. За час сваіх выступаў Клічко-малодшы пацярпеў усяго толькі пяць паразаў.
Уладзімір Клічко – былы чэмпіён сьвету ў цяжкай вазе, уладальнік тытула чэмпіёна Эўропы й чэмпіён Паўночнай Амэрыкі.
вс