Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія інтэрнэт-старонкі сочаць за бэльгійцамі пры дапамозе камэр

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.08.2017 15:00
Відэа з камэр дзесяткаў бэльгійскіх сямей і фірм зьмешчанае ў інтэрнэце.
Фотаздымак мае ілюстрацыйны характар.Фотаздымак мае ілюстрацыйны характар.photo:pixabay.com/Creative Commons CC0

Расейскія інтэрнэт-старонкі сочаць за бэльгійцамі пры дапамозе камэр
За дзесяткамі бэльгійскіх сямей і фірм сочаць пры дапамозе іх уласных камэр відэаназіраньня CCTV і вэб-камэр. Відэа з камэр зьмешчанае ў інтэрнэце – інфармуе бэльгійскае дзяржаўнае тэлебачаньне VRT.
Як зазначае тэлеканал, усталёўваючы камэры людзі хочуць павялічыць пачуцьцё бясьпекі. Аднак матэрыялы з расейскай старонкі паказваюць, што за імі могуць сачыць усе. Бэльгійская тэлевізія хутка змагла ідэнтыфікаваць некаторыя з паказаных расейцамі дамоў і прадпрыемстваў.
Паколькі адрасы падобных старонак зарэгістраваныя за мяжой, то іх магчымая блякіроўка для бэльгійскага боку зьяўляецца надзвычай складанай задачай.
Паводле экспэртаў, якія выступілі ў эфіры тэлеканалу, крыніцай падобных праблем зьяўляюцца стандартныя настройкі камэр, калі многія карыстальнікі не ўводзяць уласныя паролі. Гэта таксама віна вытворцаў, якія як мага больш спрашчаюць абслугоўваньне такога тыпу тэхнікі. Усё гэта вельмі спрашчае працу хакераў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт