Logo Polskiego Radia
Print

Шэсьць тыдняў да выбараў падтрымка Ангелы Мэркель выразна ўпала

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.08.2017 15:59
алоўны сапернік Мэркель Марцін Шульц таксама траціць прыхільнікаў.
PAP/EPA/CARSTEN KOALL

Шэсьць тыдняў да выбараў у Бундэстаг падтрымка канцлер Ангелы Мэркель выразна ўпала. Галоўны сапернік Мэркель Марцін Шульц таксама траціць прыхільнікаў. Так вынікае з апублікаванага сёньня апытаньня.
Палітычнай дзейнасьцю Ангелы Мэркель задаволеныя 59% апытаных. Гэта на 10 працэнтных пунктаў менш, чым у мінулым месяцы. Падтрымку Марціну Шульцу выказалі 33% немцаў (менш на 4 працэнтныя пункты). Гэта яго найгоршы вынік з моманту, калі яго прызначылі кандыдатам на канцлера краіны.
Таксама ўпала падтрымка цэлага ўраду. Яго працай задаволены 47% апытаных (менш на 8 працэнтных пунктаў), а працэнт незадаволеных павялічыўся да 51%.
Аўтары апытаньня зьвяртаюць увагу на скандал з маніпуляваньнем аўтамабільнымі канцэрнамі вынікаў узроўню выхлапных газаў як на прычыну меншай падтрымкі для палітыкаў. 63% апытаных мяркуе, што ўрад на першым месцы ставіць інтарэсы аўтамабільных канцэрнаў, а не ахову навакольнага асяродзьдзя і здароўе грамадзян.
Выбары ў Бундэстаг адбудуцца 24 верасьня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт