Logo Polskiego Radia
Print

У швайцарскіх Альпах у выніку апоўзеня загінулі восем чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.08.2017 16:01
У выніку апоўзеня на навакольныя вёскі сышла балотная лавіна.
PAP/EPA/GIAN EHRENZELLER

У швайцарскіх Альпах у выніку апоўзеня загінулі восем чалавек
Восем чалавек лічацца загінуўшымі ў выніку апоўзеня ў раёне даліны Брэгаліі ў Швайцарыі. Сярод загінуўшых, між іншым, грамадзяне Нямеччыны, Аўстрыі, Швайцарыі. Швайцарская паліцыя паінфармавала, што жыхары некалькіх навакольных вёсак эвакуіраваныя.
Улады эвакуіравалі каля 100 чалавек з вёскі Бандо. Турыстаў вывезьлі верталётамі. Паліцыя паведамляе, што не была ў стане патрапіць да васьмі чалавек. Пра зьнікненьне шасьцярых паведамілі родныя.
Апоўзень адбыўся ў сераду раніцай на горным масіве ў раёне вёскі Бандо, пасьля чаго на мясцовасьць сышла балотная лавіна. Зьнішчаныя 12 будынкаў, у гэтым стайні і хлявы. Балота пакрывае значную частку сельскагаспадарчых угодзьдзяў у гэтым раёне.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт