Logo Polskiego Radia
Print

Nord Stream 2 пройдзе праз звалку бомбаў з іпрытам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.09.2017 12:40
Верагодна з гэтых бомбаў выцякаюць шкодныя рэчывы.
commons.wikimedia.org/By Radosław Drożdżewski (Zwiadowca21) - Praca własna, CC BY-SA 3.0

У водах ля берагоў дацкай выспы Борнхальм знойдзеныя чатыры неапазнаныя хімічныя рэчывы. Хімікаты выяўлена падчас экалягічных дасьледаваньняў, зьвязаных з праектам будаўніцтва другой лініі газаправода Nord Stream.

Па дадзеных дацкіх дасьледчыкаў, рэчывы паходзяць з бомбаў з іпрытам, якія па загаду расейцаў былі затопленыя ў берагоў выспы Борнхальм. Да сёньняшняга дня там знаходзіцца каля сямі з паловай тысяч тон гэтага віду бомбаў.

Навукоўцы папярэджваюць аб наступствах разьліву рэчываў. Гарчычны газ выклікае рак у людзей і мутацыі генэтычнага коду.

Другая нітка газаправода Nord Stream будзе праходзіць праз месца, якое стала звалкай бомб з іпрытам.

Дацкая кампанія Ramboll, якая па заказу Газпрому падрыхтавала справаздачу аб узьдзеяньні на навакольнае асяродзьдзе будаўніцтва Nord Stream 2, заяўляе, што інвэстыцыя бясьпечная.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт