Logo Polskiego Radia
Print

SpaceX плянуе прыватную экспэдыцыю на Марс

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.09.2017 12:30
Кампанія хоча адправіць першых астранаўтаў на Чырвоную плянэту праз 7 год.
Foto: Pixabay/CC0

Элан Маск, харызматычны кіраўнік прыватнай аэракасьмічнай кампаніі SpaceX, абвясьціў, што ў 2024 годзе адправіць прыватную экспэдыцыю на Чырвоную плянэту.

Гэта нашмат раней чым амэрыканская ўрадавае агенцтва NASA, якое рыхтуе палёт на Марс не раней чым у 2013-м годзе.

46-гадовы інвэстар і вынаходнік Маск, які зьяўляецца таксама заснавальнікам і выканаўчым дырэктарам вытворцы электрычных аўтамабіляў Tesla, падзяліўся сваімі плянамі з удзельнікамі Міжнароднага кангрэса па астранаўтыцы 2017, які прайшоў у Адэлаідзе ў Аўстраліі. Прэзэнтацыю Элана Маска паказаў відэа-сэрвіс YouTube.

Дзеля таго, каб сабраць сродкі патрэбныя на экспэдыцыю на Марс, SpaceX мае намер стварыць камэрцыйны парк касьмічных караблёў, якія будуць аказваць касьмічныя паслугі фірмам ды ўрадам з усяго сьвету.

Дадатковай крыніцай даходу для палёту на Чырвоную плянэту Макс хоча зрабіць касьмічны турызм ды сыстэму ракетнага транспарту на Зямлі.

Новая сыстэма дазволіць скараціць падарожжа па найбольш аддаленых маршрутах на Зямлі да 30-40 хвілін. Напрыклад з Нью Ёрку да Парыжа за 29 хвілін, заявіла кампанія.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт