Эўрапейскі суд не задаволіў скаргі Януковіча
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.10.2017 13:11
Санкцыі ЭЗ, уведзеныя ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Ўкраіны й яго сына, застаюцца ў сіле.
Штаб-кватэра Суду Эўрапейскага Зьвязу ў Люксэмбургуcommons.wikimedia.org/Cédric Puisney/CC BY-SA 2.0
Эўрапейскі суд не задаволіў скаргі Януковіча
Санкцыі ЭЗ, уведзеныя ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Ўкраіны й яго сына застаюцца ў сіле.
Санкцыі ЭЗ, уведзеныя ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча й яго сына застаюцца ў сіле, вырашыў Эўрапейскі суд. Такім чынам суд у Люксэмбургу не задаволіў скаргі былога кіраўніка Ўкраіны.
Гаворка ідзе пра рашэньне дзяржаў-членаў ЭЗ з сакавіка 2014 году аб унясеньні ўкраінцаў у „чорны сьпіс” ЭЗ і замарожваньне іх фінансавых актываў у Эўропе.
Гэтае рашэньне пазьней двойчы прадаўжалася, хоць і з розным абгрунтаваньнем. Абодва яны датычылі незаконнага прысваеньня дзяржаўных сродкаў.
Эўрапейскі суд адхілілі скаргі Віктара Януковіча й яго сына на адсутнасьць бесстароннасьці судовай сыстэмы Ўкраіны. Судзьдзі вырашылі, што пазоўнікі не ў стане аспрэчыць высунутых супраць іх абвінавачваньняў у прысваеньні дзяржаўных сродкаў.
аз
Санкцыі ЭЗ, уведзеныя ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча й яго сына, застаюцца ў сіле, пастанавіў Эўрапейскі суд. Такім чынам суд у Люксэмбургу не задаволіў скаргі былога кіраўніка Ўкраіны.
Гаворка ідзе пра рашэньне дзяржаў-членаў ЭЗ з сакавіка 2014 году аб унясеньні ўкраінцаў у „чорны сьпіс” ЭЗ і замарожваньне іх фінансавых актываў у Эўропе.
Гэтае рашэньне пазьней двойчы прадаўжалася, хоць і з розным абгрунтаваньнем. Абодва яны датычылі незаконнага прысваеньня дзяржаўных сродкаў.
Эўрапейскі суд адхіліў скаргі Віктара Януковіча й яго сына на адсутнасьць бесстароннасьці судовай сыстэмы Ўкраіны. Судзьдзі вырашылі, што пазоўнікі ня ў стане аспрэчыць высунутых супраць іх абвінавачваньняў у прысваеньні дзяржаўных сродкаў.
аз