Швэды купяць амэрыканскія комплексы Patriot
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.11.2017 13:11
                    
                                 
                
                
                    Комплексы Patriot заменяць састарэлыя сыстэмы Hawk.
                
                
                    
                         Зэнітны ракетны комплекс сярэдняга радыюсу дзеяньня PatriotDarkone/wikipedia.org/CC BY-SA 2.5
Зэнітны ракетны комплекс сярэдняга радыюсу дзеяньня PatriotDarkone/wikipedia.org/CC BY-SA 2.5
                     
                
                
                
               
                
                          Швэдзкі ўрад паведаміў, што купіць у амэрыканцаў зэнітна-ракетныя комплексы сярэдняга радыюсу дзеяньня Patriot. Канчатковы кошт кантракту ацэньваецца ў 10 мільярдаў эўра.
Такім чынам Швэцыя адмовілася ад француска-італьянскай сыстэмы супрацьракетнай абароны SAMP/T.
Новая мабільная сыстэма супрацьпаветранай абароны павінна даць Швэцыі магчымасьць супрацьстаяць расейскім ракетным комплексам кароткага радыюсу дзеяньня „Іскандэр”, якія разьмешчаныя ў Калінінградзкай вобласьці.
Комплексы Patriot паступяць на ўзбраеньне швэдзкіх батальёнаў супрацьпаветранай абароны не пазьней за 2025 год і заменяць састарэлыя сыстэмы Hawk.
аз
 
Швэды купяць амэрыканскія комплексы Patriot
 
Комплексы Patriot заменяць састарэлыя сыстэмы Hawk.
 
Швэдзкі ўрад паведаміў, што купіць у амэрыканцаў зэнітнага ракетныя  комплексы сярэдняга радыюсу дзеяньня Patriot. Канчатковы кошт дамовы  ацэньваецца ў 10 мільярдаў эўра.
 
Такім чынам Швэцыя адмовілася ад француска-італьянскай сыстэмы супрацьракетнай абароны SAMP/T. 
 
Новая мабільнай сыстэма супрацьпаветранай абароны павінна даць Швэцыі магчымасьць супрацьстаяць расейскім ракетным комплексам кароткага радыюсу дзеяньня „Іскандэр”, якія разьмешчаны ў Калінінградзкай вобласьці. 
 
Комплексы Patriot стануць паступяць на ўзбраеньне швэдзкіх батальёнаў супрацьпаветранай абароны не пазьней за 2025 год і заменяць састарэлыя сыстэмы Hawk.
 
аз