Сацыял-дэмакраты і кансэрватары ФРГ дамовіліся пачаць кааліцыйныя перамовы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
12.01.2018 17:00
Праз амаль чатыры месяцы пасьля выбараў лідары трох партый дасягнулі пагадненьня па спрэчных пытаньнях.
PAP/EPA/HAYOUNG JEON
Сацыял-дэмакраты і кансэрватары ФРГ дамовіліся пачаць кааліцыйныя перамовы
Праз амаль чатыры месяцы пасьля выбараў у Бундэстаг лідары трох нямецкіх партый дасягнулі пагадненьня па спрэчных пытаньнях і рэкамэндавалі прыступіць да перамоваў аб стварэньні ўрада.
У Нямеччыне завяршыліся папярэднія кансультацыі паміж блёкам хрысьціянскіх партый ХДС/ХСС і Сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны (СДПН) аб магчымасьці стварэньня ўрадавай кааліцыі. Пасьля заключнага раунда кансультацый раніцай у пятніцу, 12 студзеня лідары ХДС, ХСС і СДПГ Ангела Мэркель, Хорст Зэехофэр і Марцін Шульц абвясьцілі, што прапануюць сваім партыям прыступіць да афіцыйных кааліцыйным перамоваў.
Усе тры старшыні партый заявілі, што задаволеныя вынікамі папярэдніх кансультацый і назвалі іх прарывам для Нямеччыны і Эўропы. Канцлер ФРГ і лідар Хрысьціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) Ангела Мэркель падкрэсьліла, што на сустрэчы створаны перадумовы таго, што Нямеччыны будзе добра жыць і праз 10-15 гадоў. Кожнаму ўдзельніку перамоў атрымалася ў некаторых пытаньнях «перасіліць сябе», дадала яна. Кажучы пра зьмест выніковага пагадненьня, яна зьвярнула ўвагу на дасягнутыя мэты па грамадзкай бясьпецы і істотныя паляпшэньні ў сфэры догляду хворых і пэнсійнай сфэры.
Праз амаль чатыры месяцы пасьля выбараў у Бундэстаг лідары трох нямецкіх партый дасягнулі пагадненьня па спрэчных пытаньнях і рэкамэндавалі прыступіць да перамоваў аб стварэньні ўрада.
У Нямеччыне завяршыліся папярэднія кансультацыі паміж блёкам хрысьціянскіх партый ХДС/ХСС і Сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны (СДПН) аб магчымасьці стварэньня ўрадавай кааліцыі. Пасьля заключнага раунда кансультацый раніцай у пятніцу, 12 студзеня лідары ХДС, ХСС і СДПН Ангела Мэркель, Хорст Зэехофэр і Марцін Шульц абвясьцілі, што прапануюць сваім партыям прыступіць да афіцыйных кааліцыйным перамоваў.
Усе тры старшыні партый заявілі, што задаволеныя вынікамі папярэдніх кансультацый і назвалі іх прарывам для Нямеччыны і Эўропы.
Канцлер ФРГ і лідар Хрысьціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) Ангела Мэркель падкрэсьліла, што на сустрэчы створаны перадумовы таго, што Нямеччыны будзе добра жыць і праз 10-15 гадоў. Кожнаму ўдзельніку перамоў атрымалася ў некаторых пытаньнях «перасіліць сябе», дадала яна. Кажучы пра зьмест выніковага пагадненьня, яна зьвярнула ўвагу на дасягнутыя мэты па грамадзкай бясьпецы і істотныя паляпшэньні ў сфэры догляду хворых і пэнсійнай сфэры.
Руская служба DW/ав