Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанія экстрадавала ў ЗША расейскага хакера Левашова

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.02.2018 12:29
Ён абвінавачваецца, між іншым у хакерскай дзейнасьці падчас апошняй прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: typographyimages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гішпанія экстрадавала ў ЗША расейскага хакера Левашова
Ён абвінавачваецца, між іншым у хакерскай дзейнасьці падчас апошняй прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША.
Гішпанія выдала Злучаным Штатам Амэрыкі Пятра Левашова – расейскага праграміста, які абвінавачваецца, між іншым у хакерскай дзейнасьці падчас апошняй амэрыканскай прэзыдэнцкай кампаніі.
Верагодна, 37-гадовы мужчына кіраваў сеткай Kelihos, якую з 2011 году кібэрзлачынцы выкарыстоўвалі для распаўсюджваньня вірусаў, крадзяжу сакрэтных інфармацыяў і правядзеньня масавых кібэратакаў.
Працэс расейца будзе праходзіць у судзе ў горадзе Брыджпорт у штаце Канэктыкут. Амэрыканскія сьледчыя абвінавачваюць яго ў наўмысным пашкоджаньні абароненай кампутарнай сыстэмы і ў кібэрмахлярствах. Яму пагражае да 52 гадоў пазбаўленьня волі.
Пётр Левашоў сваёй віны не прызнае. У верасьні, падчас працэсу ў Вярхоўным судзе Гішпаніі прызнаў, што на працягу апошніх 10 гадоў ён працаваў для партыі „Адзіная Расея”, членам якой калісьці быў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.
Левашоў быў затрыманы ў красавіку ў Барсэлёне, куды прыехаў на адпачынак.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт