Logo Polskiego Radia
Print

ІД узяла на сябе адказнасьць за напад на вернікаў царквы ў Кізьляры

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.02.2018 12:40
У нядзелю ўзброены мужчына адкрыў стральбу з паляўнічай стрэльбы па вернікам царквы ў Дагестане.
PAP/EPA/STR

Ісламская дзяржава ўзяла на сябе адказнасьць за напад на вернікаў царквы ў Кізьляры (Дагестан). Пра гэта паведамляе зьвязанае з баевікамі інфармагенцтва Amaq. Пры гэтым адзначаецца, што рэсурс не прыводзіць ніякіх доказаў дачыненьня тэрарыстаў ІД да атакі ў Дагестане.
У нядзелю ўзброены мужчына адкрыў стральбу з паляўнічай стрэльбы па вернікам царквы ў Кізьляры. Загінулі пяць жанчын, яшчэ чатыры чалавекі знаходзяцца ў шпіталі з рознымі раненьнямі.
Агонь адкрыў 22-гадовы мясцовы жыхар. Ён быў ліквідаваны супрацоўнікамі паліцыі і Расгвардзіі. Па дадзеных крыніцы «Інтэрфакса», падчас ператрусаў у яго доме быў знойдзены відэазварот, які нападнік запісаў на фоне сьцяга ІД.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт