Logo Polskiego Radia
Print

Рэктарам ЭГУ стаў былы балгарскі міністар

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.02.2018 17:33
Прафэсар Сяргей Ігнатаў – эгіптоляг, былы міністар адукацыі Балгарыі.
Рэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту прафэсар Сяргей Ігнатаў Рэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту прафэсар Сяргей Ігнатаў фота: be.ehu.lt/

Рэктарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту стаў прафэсар Сяргей Ігнатаў, былы міністар адукацыі Балгарыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ЭГУ. Агульны сход сузаснавальнікаў вышэйшай навучальнай установы, якая знаходзіцца ў Вільні, па гэтаму пытаньню прыняў адзінагалоснае рашэньне. Ігнатаў заступіць на пасаду з 1 сакавіка.

Сяргей Ігнатаў – эгіптоляг, аўтар некалькіх навукова-папулярных кніг пра старажытны Эгіпет і больш за 40 акадэмічных публікацый. Яго апошняе месца працы – Балгарскі інстытут эгіпталёгіі. Апрача балгарскай мовы, навуковец валодае расейскай, ангельскай і францускай.

Міністар замежных спраў Летувы Лінас Лінкявічус назваў Ігнатава «прафэсіяналам міжнароднага ўзроўню». Паводле яго слоў, «Летува ўсьцешаная» выбарам. Лінкявічус таксама адзначыў, што гэта «будзе спрыяць новаму стратэгічнаму разьвіцьцю і ўмацаваньню акадэмічнага й навуковага ўнівэрсытэту, які зьяўляецца вельмі істотным праектам для Беларусі й рэгіёну».

Былы рэктар ЭГУ Дэвід Полік займаў гэтую пасаду з красавіка 2015 да канца чэрвеня 2016 года. Пасьля выканаўцам абавязкаў рэктара быў датчанін Ёрген Ёргенсэн.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт