Logo Polskiego Radia
Print

Украінскі міністар напісаў пра БНР: У Беларусі і Ўкраіны агульная будучыня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.03.2018 19:47
«Украінскі прыклад натхніў беларускіх патрыётаў на стварэньне ўласнай дзяржавы».
Паштоўка, 1918-1920 гг.Паштоўка, 1918-1920 гг.wikimedia commons/public domain

Украінскі міністар напісаў пра БНР: У Беларусі і Ўкраіны агульная будучыня
Міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін напісаў артыкул пра БНР. Ён мае назву «Украіна й Беларусь. Лёгіка гісторыі» й зьявіўся на сайце istpravda.com.ua. Клімкін мяркуе, што «ўкраінскі прыклад натхніў беларускіх патрыётаў на стварэньне ўласнай дзяржавы». Ён праводзіць паралелі паміж Украінскай Народнай Рэспублікай і Беларускай Народнай Рэспублікай, якія «былі зьнішчаныя расейскімі й мясцовымі бальшавікамі».
Украінскі міністар паразважаў, якім мог быць лёс Беларусі і Ўкраіны, калі б яны скарысталіся шанцам і захавалі незалежнасьць у 1918-м. Павел Клімкін бачыць «магутную канфэдэрацыю Ўкраіны, Беларусі, Польшчы й Летувы, аб’яднаную традыцыямі Рэчы Паспалітай», якая б магла зьмяніць гісторыю кантынэнту. Ён перакананы, што ў Беларусі і Ўкраіны «ня толькі агульнае мінулае, але й агульная будучыня (…) – аб’яднаная дэмакратычная Эўропа».
Пры гэтым Клімкін прыгадаў у артыкуле й «вельмі трывожны сыгнал» – выкраданьне зь Беларусі расейцамі 19-гадовага ўкраінца Паўла Грыба.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт