Logo Polskiego Radia
Print

У Японіі памерла жанчына, якая лічылася найстарэйшай жыхаркай Зямлі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.04.2018 14:12
Ёй было 117 гадоў, жанчына дачакалася 160 нашчадкаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:pixabay.com/CC0 Public Domain

У Японіі памерла 117-гадовая Набі Таіма, якая лічылася самай старэйшай жыхаркай Зямлі. Са студзеня жанчына прабывала на лячэньні ў шпіталі.

Набі Таіма нарадзілася 4 жніўня 1900 году. Памерла ў горадзе Кікаі на поўдні Японіі. У яе было больш за 160 нашчадкаў, наймалодшыя – гэта прапрапраўнукі. Цягам паловы году яна была самай старой жанчынай на сьвеце, пасьля сьмерці жыхаркі Ямайкі Ваіялет Браўн.

Паводле зьвестак Амэрыканскай геранталягічнай дасьледчай групы, якая складае сьпіс людзей ва ўзросьце 110 гадоў і больш, на сьвеце жыве 36 такіх доўгажыхароў, у тым ліку 35 жанчын. Палова з іх пражывае ў Японіі. Цяпер самай старой жанчынай прызнаная таксама японка, якой амаль 117 гадоў.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт