Logo Polskiego Radia
Print

Тэракт у Афганістане забраў жыцьці 8 чалавек

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.05.2018 12:35
Выбухі адбыліся на гарадзкім стадыёне падчас матчу па крыкеце.
Foto: EPA/GHULAMULLAH HABIBI Dostawca: PAP/EPA.

Патройны выбух адбыўся на гарадзкім стадыёне ў Джалалабадзе на ўсходзе Афганістана, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прадстаўніка губэрнатара правінцыі Нангахар Атаўлаха Хогані.

Паводле інфармацыі тэлеканала Tolo News, восем чалавек загінулі, 45 параненыя.

Выбухі адбыліся на гарадзкім стадыёне падчас матчу па крыкеце. Забітыя арганізатар спаборніцтваў і намесьнік мэра горада Мэхтарлам ў правінцыі Лагман.

Раней у Джалалабадзе тэрарыст-сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне каля будынка мытні. Шэсьць чалавек загінулі, каля 20 атрымалі раненьні.

Як сьцьвярджае Tolo News, «Талібан» адмаўляе датычнасьць да здарэньня.

Паводле ПР/Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт