Logo Polskiego Radia
Print

Кітай і ЗША заключылі гандлёвую дамову

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.05.2018 15:17
Кітай абавязаўся значна павялічыць імпарт амэрыканскіх тавараў.
Белы дом, ЗША.Белы дом, ЗША.Photo: 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кітай і ЗША заключылі гандлёвую дамову
Кітай абавязаўся значна павялічыць імпарт амэрыканскіх тавараў.
Кітай абавязаўся значна павялічыць імпарт амэрыканскіх тавараў. Гэта частка пагадненьня паміж Пэкінам і Вашынгтонам з мэтай зьніжэньня неспрыяльнага для ЗША гандлёвага дысбалянсу.
Пагадненьне ад імя Злучаных Штатаў Амэрыкі й Кітая заключылі амэрыканскі міністар фінансаў Стывен Мнучын і віцэ-прэм'ер Лю Хэ.
Гэты дакумэнт зьяўляецца кульмінацыяй перамоваў паміж амэрыканскім і кітайскім урадамі, які абвясьцілі аб увядзеньні дадатковых мытных пошлін на імпартаваныя тавары, што магло прывесьці да гандлёвай вайны.
Аднак пагадненьне не ўзгадвае пра зьмяншэньне амэрыканскага дэфіцыту ў гандлі з Кітаем на суму 200 мільярдаў даляраў у год, чаго чакаў Белы дом.
У мінулым годзе гандлёвы дэфіцыт ЗША ў гандлі з Кітаем дасягнуў 375 млрд даляраў. Раней Дональд Трамп паведаміў, што чакае яго скарачэньня, па меншай меры, напалову.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт