37 ваенных караблёў NATO зайшлі ў порт Клайпеды
Флёт прадстаўлены ваенна-марскімі сіламі шаснаццаці краін, у тым ліку Польшчы. Ваенныя караблі прымуць удзел у міжнародных вучэньнях у Балтыйскім моры «BALTOPS 2018», якія пачнуцца 4 чэрвеня. Як праінфармавала літоўскае Міністэрства абароны, сцэнар прадугледжвае манэўры, якія імітуюць канфлікт паміж выдуманымі краінамі.
У ходзе вучэньняў будуць выпрабаваныя, сярод іншага, навыкі манэўраваньня караблёў, дзеяньні супрацьпаветранай абароны, захады па барацьбе з тэрарызмам, а таксама правядзеньне апэрацый па разьмініраваньні.
Сёлета Літве ўпершыню ў гісторыі была даручана арганізацыя падрыхтоўчага этапу манэўраў. Летась арганізатарам вучэньняў была Польшча.
Ваенна-марскія вучэньні «BALTOPS 2018» будуць доўжыцца да 15 чэрвеня, ў іх прыме ўдзел будзе каля 4000 вайскоўцаў з семнаццаці краін.
з 1972 года вучэньні «BALTOPS» арганізоўваюцца краінамі NATO у акваторыі Балтыйскага мора. Былыя краіны-удзельніцы Варшаўскай дамовы прымаюць удзел у вучэньнях «BALTOPS» з 1993 года.
эж
Флёт прадстаўлены вайскова-марскімі сіламі шаснаццаці краін, у тым ліку Польшчы. Ваенныя караблі прымуць удзел у міжнародных вучэньнях у Балтыйскім моры «BALTOPS 2018», якія пачнуцца 4 чэрвеня. Як праінфармавала летувіскае Міністэрства абароны, сцэнар прадугледжвае манэўры, якія імітуюць канфлікт паміж выдуманымі краінамі.
У ходзе вучэньняў будуць выпрабаваныя, сярод іншага, навыкі манэўраваньня караблёў, дзеяньні супрацьпаветранай абароны, захады па барацьбе з тэрарызмам, а таксама правядзеньне апэрацый па разьмініраваньні.
Сёлета Летува ўпершыню ў гісторыі была даручана арганізацыя падрыхтоўчага этапу манэўраў. Летась арганізатарам вучэньняў была Польшча.
Ваенна-марскія вучэньні «BALTOPS 2018» будуць доўжыцца да 15 чэрвеня, ў іх прыме ўдзел каля 4000 вайскоўцаў з семнаццаці краін.
З 1972 года вучэньні «BALTOPS» арганізоўваюцца краінамі NATO у акваторыі Балтыйскага мора. Былыя краіны-удзельніцы Варшаўскай дамовы прымаюць удзел у вучэньнях «BALTOPS» з 1993 года.
эж