Logo Polskiego Radia
Print

У Грузіі пачаліся масавыя пратэсты

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.06.2018 12:58
Пасьля адстаўкі пракурора, пратэстоўцы высунулі новае патрабаваньне – адстаўка ўраду.
Пратэсты ў ГрузііПратэсты ў ГрузііPAP/EPA/ZURAB KURTSIKIDZE

У Грузіі распачаліся масавыя пратэсты
Людзі выйшлі на вуліцы пасьля таго, як суд часткова апраўдаў падлеткаў, якія забілі дваіх школьнікаў.
Бацька аднаго з забітых Заза Сарэлідзэ ініцыяваў мітынг. З хлопца, які браў удзел у забойстве ягонага сына Давіда Сарэлідзэ, зьнялі абвінавачваньні. Бацька лічыць, што пракуратура выгароджвае вінаватых у сьмерці Давіда, бо ў здарэньні ўдзельнічаў сын супрацоўніка Генэральнай пракуратуры Мірзы Субэліані. Варта адзначыць, што Субэліані на другі дзень пасьля інцыдэнту добраахвотна падаў у адстаўку. Але бацькі перакананыя, што былы супрацоўнік пракуратуры змог паўплываць на хаду сьледзтва.
На акцыю пратэсту ў цэнтры Тбілісі сабраліся некалькі тысяч чалавек, у першых шэрагах пратэстоўцаў – Мака Чычуа, жонка прэзыдэнта Грузіі. Мітынгі прайшлі і ў іншых гарадах краіны, напрыклад, у Батумі і Поці.
Адно з патрабаваньняў пратэстоўцаў – адстаўка Генэральнага пракурора Іраклія Шатадзэ. Генэральны пракурор прыняў гэтае патрабаваньне. Пасьля адстаўкі пракурора, пратэстоўцы высунулі новае патрабаваньне – адстаўка ўраду. Пратэст працягваецца.
паводле belsat.eu/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт