Нямецкая кіроўная кааліцыя дагаварылася ў справе мігрантаў
Нямецкая кааліцыя ХДС/ХСС дамовіліся ў справе міграцыі. Пасьля шматгадзінных размоваў партыі згадзіліся стварыць транзытныя цэнтры. Там будуць знаходзіцца мігранты, якія чакаюць прытулку.
Цэнтральны пункт павінен узьнікнуць па паўднёвай мяжы Нямеччыны. Гэтае рашэньне залагодзіла пазыцыю баварскай ХСС у дачыненьні да міграцыйнай палітыкі Ангелы Мэркель і кааліцыя, хутчэй за ўсё, выратаваная.
«Бясьпека краіны пачынаецца на мяжы. Мы павінны зрабіць усё, каб прадухіліць перанасычанасьць нашай краіны. Таму мы задаволеныя прынятым пагадненьнем», – сказаў у Бэрліне генэральны сакратар ХДС Маркус Блюм. Ён дадаў, што гэта добры дзень для Нямеччыны і для кааліцыі ХДС/ХСС.
СМІ нагадваюць, што ідэю стварэньня падобных транзытных цэнтраў агучвала частка палітыкаў, таксама з ХСС, яшчэ ў 2015 годзе, але тады прапанову заблякавала Сацыял-дэмакратычная партыя, якая ўваходзіла ў кааліцыю.

ав