Паліцыя знайшла крыніцу атручваньня «Навічком» у Эймсбэры
Паліцыя Вялікабрытаніі выявіла ў доме жыхара Эймсбэры Чарлі Роўлі ёмістасьць, у якой утрымлівалася нэрвова-паралітычнае рэчыва «Навічок». Роўлі па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі і праходзіць рэабілітацыю пасьля атручваньня «Навічком».
Невялікая бутэлька, у якой знаходзіўся »Навічок«, знойдзеная 11 ліпеня. Аналіз у лябараторыі Партон-даун пацьвердзіў, што ў ёй знаходзілася нэрвова-паралітычнае рэчыва. Як банка трапіла да Роўлі, па-ранейшаму невядома.
Раней галоўны ўрач Англіі Салі Дэвіс парэкамэндавала жыхарам Эймсбэры і Солсбэры не чапаць незнаёмыя прадметы.
45-гадовага Чарлі Роўлі і 44-гадовую Дон Стэрджэс шпіталізавалі 30 чэрвеня з іх дома ў горадзе Эймсбэры непадалёк ад Солсбэры. Дагэтуль невядома, ці адзін і той жа яд быў ужыты ў выпадку атручваньня брытанцаў і Скрыпалей.
Дон Стэрджэс памерла 8 ліпеня. 10 ліпеня стала вядома, што Роўлі прыйшоў у прытомнасьць, на наступны дзень лекары абвясьцілі, што ён больш ня знаходзіцца ў крытычным стане.
Паліцыя Вялікабрытаніі выявіла ў доме жыхара Эймсбэры Чарлі Роўлі ёмістасьць, у якой утрымлівалася нэрвова-паралітычнае рэчыва «Навічок». Роўлі па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі і праходзіць рэабілітацыю пасьля атручваньня «Навічком».
Невялікая бутэлька, у якой знаходзіўся «Навічок», знойдзеная 11 ліпеня. Аналіз у лябараторыі Партон-даун пацьвердзіў, што ў ёй знаходзілася нэрвова-паралітычнае рэчыва. Як банка трапіла да Роўлі, па-ранейшаму невядома.
Раней галоўны ўрач Англіі Салі Дэвіс парэкамэндавала жыхарам Эймсбэры і Солсбэры не чапаць незнаёмыя прадметы.
45-гадовага Чарлі Роўлі і 44-гадовую Дон Стэрджэс шпіталізавалі 30 чэрвеня з іх дома ў горадзе Эймсбэры непадалёк ад Солсбэры. Дагэтуль невядома, ці адзін і той жа яд быў ужыты ў выпадку атручваньня брытанцаў і Скрыпалей.
Дон Стэрджэс памерла 8 ліпеня. 10 ліпеня стала вядома, што Роўлі прыйшоў у прытомнасьць, на наступны дзень лекары абвясьцілі, што ён больш ня знаходзіцца ў крытычным стане.
Руская служба BBC/ав