Logo Polskiego Radia
Print

Расейская апазыцыя раскрытыкавала павышэньне ПДВ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.07.2018 19:24
Расейскія інтэрнэт-карыстальнікі назвалі павышаны ПДВ «падаткам на Данбас і Сырыю».
Расейскія рубліРасейскія рубліpixabay.com/Public Domain CC0

Расейская апазыцыя й незалежныя экспэрты раскрытыкавалі ўлады за павышэньне падатку на дададзеную вартасьць (ПДВ). На думку аналітыкаў, бюджэту Расеі патрэбныя дадатковыя фінансавыя сродкі для фінансаваньня ваенных патрэбаў у Данбасе й Сырыі.

Сёньня, у чацьвер, 26 ліпеня Дзяржаўная Дума Расеі прыняла ў трэцім чытаньні павышэньне Падатку на дададзеную вартасьць з 18% да 20%. Расейскія інтэрнэт-карыстальнікі назвалі павышаны ПДВ «падаткам на Данбас і Сырыю».

Паводле слоў эканамічнага экспэрта Сьцяпана Дземуры, рашэньне павялічыць ПДВ не павінна нікога зьдзіўляць. На яго думку, адной з прычын бюджэтнай дзіркі, акрамя сродкаў, што выдзяляюцца на ўзбраеньне, зьяўляюцца таксама выдаткі, зьвязаныя з Чэмпіянатам сьвету па футболе, які нядаўна завяршыўся.

Ён таксама нагадаў, што стан расейскай эканомікі, насуперак заявам уладаў, у значнай ступені залежыць ад заходніх санкцый, уведзеных у сувязі з анэксіяй Крыму, вайной у Данбасе і ўмяшальніцтвам Расеі ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт