Logo Polskiego Radia
Print

Бязьвізавым рэжымам з Эўрапейскім Зьвязам скарыстаўся 1 млн украінцаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.07.2018 19:02
Памежнікі тлумачаць узмоцненае зацікаўленьне бязьвізам сэзонам летніх адпачынкам.
youtube.com/screen

Бязьвізавым рэжымам з Эўрапейскім Зьвязам скарыстаўся 1 млн украінцаў
Бязьвізавым рэжымам з Эўрапейскім Зьвязам скарыстаўся 1 млн грамадзян Украіны. Больш за год украінцы могуць падарожнічаць у краіны Эўразьвязу бязь віз. Часьцей за ўсё гэтым спрашчэньнем жыхары Ўкраіны карыстаюцца падчас летніх адпачынкаў.
Грамадзяне Ўкраіны могуць падарожнічаць на падставе бязьвізу з чэрвеня 2017 года. Паводле дадзеных Памежнай службы Ўкраіны, найбольшае зацікаўленьне бязьвізам назіраецца ў апошнія месяцы. Да траўня гэтага года 500 тыс. украінцаў скарысталіся бязьвізавым рухам з Эўразьвязам, а з траўня па ліпень гэтая колькасьць вырасла ўдвая. 35% усіх паездак адбываецца паветраным шляхам, а большасьць уездаў на тэрыторыю Эўразьвязу сухапутным шляхам мае месца праз кантрольна-прапускныя пункты з Польшчай.
Украінская пагранічная служба тлумачыць узмоцненае зацікаўленьне бязьвізавым рухам сэзонам летніх адпачынкам.
У рамках бязьвізу грамадзяне Ўкраіны могуць знаходзіцца на тэрыторыі краін Эўразьвязу да 90 дзён на працягу паўгоду. На мяжы неабходна пацьвердзіць наяўнасьць фінансавых сродкаў на ўтрыманьне ў краіне ЭЗ, страхоўкі, зваротнага білету й прадаставіць біямэтрычны пашпарт. Бязьвізавы рух не дае права на працу ў краіне Эўразьвязу.

Бязьвізавым рэжымам з Эўрапейскім Зьвязам скарыстаўся 1 млн грамадзян Украіны. Больш за год украінцы могуць падарожнічаць у краіны Эўразьвязу бязь віз. Часьцей за ўсё гэтым спрашчэньнем жыхары Ўкраіны карыстаюцца падчас летніх адпачынкаў.

Грамадзяне Ўкраіны могуць падарожнічаць на падставе бязьвізу з чэрвеня 2017 года. Паводле дадзеных Памежнай службы Ўкраіны, найбольшае зацікаўленьне бязьвізам назіраецца ў апошнія месяцы. Да траўня гэтага года 500 тыс. украінцаў скарысталіся бязьвізавым рухам з Эўразьвязам, а з траўня па ліпень гэтая колькасьць вырасла ўдвая. 35% усіх паездак адбываецца паветраным шляхам, а большасьць уездаў на тэрыторыю Эўразьвязу сухапутным шляхам мае месца праз кантрольна-прапускныя пункты з Польшчай.

Украінская памежная служба тлумачыць узмоцненае зацікаўленьне бязьвізавым рухам сэзонам летніх адпачынкаў.

У рамках бязьвізу грамадзяне Ўкраіны могуць знаходзіцца на тэрыторыі краін Эўразьвязу да 90 дзён на працягу паўгоду. На мяжы неабходна пацьвердзіць наяўнасьць фінансавых сродкаў на ўтрыманьне ў краіне ЭЗ, страхоўкі, зваротнага білета й прадаставіць біямэтрычны пашпарт.

Бязьвізавы рух не дае права на працу ў краіне Эўразьвязу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт