У Генуі абваліўся мост: колькасьць ахвяр расьце
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
15.08.2018 09:00
Дакладную колькасьць ахвяр, які знаходзяцца пад мостам, які абрушыўся ў Генуі, пакуль немагчыма высьветліць.
Мост, які абваліўся ў ГенуіФота: EPA/ITALIAN FIREFIGHTERS
У выніку абрушэньня 14 жніўня аўтамабільнага моста каля італьянскага горада Генуя загінулі дзясяткі людзей. З-пад абломкаў ужо выцягнута некалькі аўтамабіляў, вадзіцелі і пасажыры якіх мёртвыя.
Дакладную колькасьць ахвяр пакуль устанавіць цяжка, працягваецца разбор завалаў.
Пад участкам моста, які абваліўся, таксама знаходзяцца гандлёвыя цэнтры, прамысловыя склады і некалькі жылых будынкаў.
Акрамя таго, пад мостам праходзіць чыгунка, якая злучае Геную зь Мілянам.
На месцы надзвычайнага здарэньня працуюць пажарныя, ратавальнікі і брыгады хуткай дапамогі.
Паводле інфармацыі італьянскіх СМІ, мост збудавалі ў 1960-я гады. Апошні рамонт быў у 2016-м.
Belta.by; Svaboda.org/вк