Logo Polskiego Radia
Print

Лёндан прапануе Эўразьвязу ўзмацніць ціск на Расею

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 22.08.2018 14:00
Міністар замежных спраў Вялікабрытаніі заклікаў Эўрапейскі зьвяз разам з ЗША пашырыць санкцыі супраць Расеі.
Ілюстрацыйне фотаІлюстрацыйне фотаФота: EPA/STEPHANIE LECOCQ

Эўрапейская камісія стрымана аднеслася да закліку міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Джэрэмі Ханта, які хоча, каб Эўрапейскі зьвяз плячо ў плячо з ЗША пашырыў санкцыі супраць Расеі.

Хант падчас візыту ў Вашынгтон падкрэсьліў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін зрабіў сьвет больш небясьпечным месцам і што пасьля хімічнага нападу ў Вялікабрытаніі — маецца на ўвазе справа былых брытанскіх агентаў Скрыпалёў — ЭЗ павінен узмацніць ціск на Расею, прытрымліваючыся міжнародных стандартаў.

«Сёньня Вялікабрытанія просіць сваіх саюзьнікаў ісьці далей, заклікаючы Эўрапейскі зьвяз забясьпечыць ўсёабдымныя санкцыі супраць Расеі. Мы павінны сапраўды стаяць плячо ў плячо з ЗША», — заявіў кіраўнік брытанскай дыпляматыі.

Еўрапейская камісія, як відаць з заяў яе прадстаўнікоў, не сьпяшаецца рабіць больш жорсткім падыход да Масквы. Прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах Мая Качыянчыч заявіла, што ЭЗ ужо рэалізаваў «рашучыя меры» ў адказ на дзеяньні Расеі.

вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт