У Маскве пры загадкавых абставінах загінуў бэльгіец
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
05.09.2018 13:00
Бізнэсмэн Бруна Шарль дэ Куман 29 жніўня выпаў з акна дома ў Маскве.
Дом на вул. Серафімовіча, 2 у МасквеФота: Wikimedia.org/A.Savin/CC BY-SA 3.0
Пракуратура Бэльгіі пачала расьсьледаваньне па факце гібелі бізнэсмэна Бруна Шарля дэ Кумана (Bruno Charles De Cooman), які ў канцы жніўня вываліўся з акна дома ў Маскве. Сьледчыя хочуць пачуць сьведак інцыдэнту, у т. л. вадзіцеля прадпрымальніка.
Дэ Куман быў віцэ-прэзыдэнтам Наваліпецкага мэталюргічнага камбіната, аднаго з найбуйнейшых вытворцаў сталі ў Расеі.
29 жніўня цела мужчыны было знойдзена побач з домам на вул. Серафімовіча, 2 у Маскве, у якім ён жыў.
Прадстаўнік прэс-службы Фэдэральнай пракуратуры Бэльгіі Эрык ван дэр Сыпт падкрэсьліў, што шафёр дэ Кумана зьяўляецца бэльгійцам.
Расейскія сьледчыя схіляюцца да гіпотэзы пра тое, што дэ Куман скончыў жыцьцё самагубствам. Аднак сям'я бэльгійца ня верыць у гэту вэрсію і просіць дапытаць вадзіцеля бізнэсмэна.
Маці дэ Кумана Мары-Мадэлен Мэньё заявіла на флямандзкім тэлебачаньні: «Я хачу ведаць праўду, і яна ў руках Пуціна».
Niezalezna.pl/вк