Logo Polskiego Radia
Print

Вядомы імёны арганізатараў атручваньня «Навічком»

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 05.09.2018 13:48
Расейцы Аляксандар Пятроў і Руслан Башыраў арганізавалі атручваньне Сяргея і Юліі Скрыпалёў.
Руслан Башыраў і Аляксандар ПятроўРуслан Башыраў і Аляксандар ПятроўФота: EPA/LONDON METROPOLITAN POLICE

Брытанскія пракуроры і паліцэйскія абнародавалі імёны падазраваных у арганізацыі атручваньня ў Солсбэры ў Вялікабрытаніі. Гэта расейцы Аляксандар Пятроў і Руслан Башыраў.

У сакавіку ў Солсбэры высокатаксічным рэчывам «Навічок» былі атручаны Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія. Яны абодва выжылі. Лёндан абвінавачвае Крэмль у нападзе. Масква гэта адмаўляе.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт