Logo Polskiego Radia
Print

Чакаецца сустрэча лідараў КНДР і Паўднёвай Карэі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 06.09.2018 13:00
18-20 верасьня ў Пхеньяне адбудзецца сустрэча лідараў Паўночнай і Паўднёвай Карэі.
Сэул, 6 верасьня 2018 г. Прэзыдэнт Рэспублікі Карэя Мун Джэін (справа) на сустрэчы зь міністраміСэул, 6 верасьня 2018 г. Прэзыдэнт Рэспублікі Карэя Мун Джэін (справа) на сустрэчы зь міністраміФота: EPA/YONHAP SOUTH KOREA

18-20 верасьня ў Пхеньяне адбудзецца сустрэча лідараў Паўночнай і Паўднёвай Карэі. Пра гэта паведаміў спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта Паўднёвай Карэі пасьля вяртаньня з Паўночнай.

Папярэднія дзьве сустрэчы прэзыдэнта Рэспублікі Карэя Мун Джэіна і кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына праходзілі на "нэўтральнай" глебе ў карэйскай дэмілітарызаванай зоне. На гэты раз прэзыдэнт Паўднёвай Карэі наведае Паўночную Карэю з трохдзённым візытам.

Карэйскія саміты на тэрыторыі камуністычнай Поўначы ўжо праводзіліся двойчы. Падчас трэцяга карэйскага саміту ў пагранічным горадзе Пханмунджом лідары дзьвюх дзяржаў падпісалі дэклярацыю, якая адкрыла шлях да працэсу дэнуклеарызацыі КНДР.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт