У Грэцыі 27 чалавек памерлі ад ліхаманкі Заходняга Ніла
Успышка захворваньня ў гэтым годзе зьвязана з высокімі тэмпэратурамі і ападкамі ў пачатку лета. Захворваньне адзначана ў многіх муніцыпалітэтах Грэцыі.
У Грэцыі 27 чалавек памерлі ад ліхаманкі Заходняга Ніла. Усяго хваробай заразіліся 234 чалавекі. Пра гэта паведамляе Нацыянальны цэнтар па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў (KEELPNO) у пятніцу, 21 верасьня.
Сярод тых, хто захварэў, у 183 чалавек адзначаны парушэньні цэнтральнай нэрвовай сыстэмы. За месяц колькасьць ахвяр вырасла ў 2,5 разы. Па дадзеных на 23 жніўня, было 11 загінулых і 107 выпадкаў захворваньня.
Вірус ліхаманкі Заходняга Ніла ўпершыню быў выяўлены ў Грэцыі ў 2010 годзе. У 2010-2014 гадах ад ліхаманкі Заходняга Ніла ў Грэцыі памерлі каля 80 чалавек. У 2015 і 2016 гадах не было зарэгістравана ніводнага выпадку захворваньня. У 2017 годзе паведамлялася аб 48 выпадках захворваньня і пра пяць загінулых ад ліхаманкі Заходняга Ніла.
Акрамя Грэцыі, ліхаманка Заходняга Ніла выяўлена яшчэ ў васьмі краінах Эўропы.
Ліхаманка пераносіцца камарамі. Успышка захворваньня ў гэтым годзе зьвязана з высокімі тэмпэратурамі і ападкамі ў пачатку лета. Захворваньне адзначана ў многіх муніцыпалітэтах, у тым ліку ў Атыцы і Цэнтральнай Македоніі.
Захворваньне адзначана ў многіх муніцыпалітэтах Грэцыі.

Карэспандэнт/ав