Канада моцна пацярпела ад тарнада
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
22.09.2018 16:45
Стыхія ўдарыла па сталіцы Атаве, дзесяткі чалавек параненыя.
TornadoDaphne Zaras/NOAA (domena publiczna)
Каля 30 чалавек атрымалі раненьні ў выніку праходу тарнада, які абрынуўся ў пятніцу вечары на канадзкую сталіцу ды ваколіцы. Вецер дзьмуў з хуткасьцю 200 км/г. Каля 130 тысяч чалавек засталіся без электрычнасьці.
Найбольш пацярпеў ад стыхіі муніцыпалітэт Gatineau, які месьціцца на поўнач ад сталіцы. Там вецер разбурыў дзясяткі дамоў, пашкодзіў сотні аўтамабіляў, павырываў дрэвы. Тарнада павысмоктваў з дамоў нават абсталяваньне, сьведкі кажуць, што яны бачылі параскіданыя па вуліцах канапы ды лядоўні.
Паводле дадзеных выратавальнай службы, 30 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку пяць сур'ёзна.
Прэмʼер-міністар Канады Джасьцін Трюдо зьвярнуўся да жыхароў рэгіёну праз Twitter з просьбай заставацца ў бясьпечным месцы, пакуль вецер і дождж не спыняцца.
ПР/юл