Logo Polskiego Radia
Print

Генсакратар NATO заклікаў талібаў да мірных перамоваў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.11.2018 14:07
Ужо некалькі месяцаў урад у Кабуле й ЗША спрабуюць арганізаваць перамовы з талібамі на высокім узроўні.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.PAP/EPA/JAWAD JALALI

Генсакратар NATO заклікаў талібаў да мірных перамоваў
Ужо некалькі месяцаў урад у Кабуле й ЗША спрабуюць арганізаваць перамовы з талібамі на высокім узроўні.
Генэральны сакратар NATO заклікаў талібаў да мірных перамоваў з урадам Афганістану. Ён казаў пра гэта падчас візыту ў Афганістан.
Енс Столтэнбэрг пераконваў, што талібы ня змогуць перамагчы афганскіх сілаў і пераняць кантроль над краінай, таму заклікаў партызанаў далучыўся да мірных перамоваў, арганізаваных урадам у Кабуле й ЗША.
„Я заклікаю талібаў і іншых паўстанцаў, каб яны спынілі забіваць сваіх суайчыньнікаў”, - заявіў Столтэнбэрг.
Ужо некалькі месяцаў урад у Кабуле й ЗША спрабуюць арганізаваць перамовы з талібамі на высокім узроўні. Аднак да гэтай пары не ўдалося пераканаць талібаў да ўдзелу ў іх.
У пятніцу ўласныя перамовы па гэтай справе арганізоўвае Расея. Аднак у іх удзелу не прымуць прадстаўнікі ЗША і ўладау ў Афганістане. З 2001 году, калі амэрыканцы зрынулі ўладу талібаў у Афганістане ў краіне працягваецца грамадзянская вайна паміж новымі ўладамі й баевікамі. У сутыкненьнях і тэрактах былі забітыя сотні тысяч людзей.
У цяперашні час у Афганістане дысьлякуецца каля 16 тысяч вайскоўцаў NATO з 39 краін сьвету. Сярод іх ёсьць таксама палякі. Місія „Resolute Support” займаецца падрыхтоўкай афганскіх сіл.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт