Logo Polskiego Radia
Print

У Францыі зьявіўся квартал беларускіх драўляных дамоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.11.2018 09:42
Амбасада Беларусі прапанавала назваць квартал імем Жана Жылібера – выдатнага мэдыка, батаніка, біёляга, які шмат зрабіў для Горадні.
Дамы шклоўскага завода ў ФранцыіДамы шклоўскага завода ў Францыіфота: Шклоўскі завод газэтнай паперы

У Францыі зьявіўся квартал беларускіх драўляных дамоў
У францускім горадзе Вільру (рэгіён Лятарынгія) адкрыўся квартал беларускіх драўляных дамоў, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.
Драўляныя дамы вырабленыя філіялам «Домабудаваньне» Шклоўскага завода газэтнай паперы. Амбасада Беларусі прапанавала назваць квартал імем Жана Жылібера – выдатнага мэдыка, батаніка, біёляга, паведамляе БелТА.
Жан Жылібер нарадзіўся ў 1741 годзе ў францускім Ліёне й шмат зрабіў для Гродна. Менавіта дзякуючы яму тут была адкрытая першая ўрачэбная акадэмія й адзін з найбуйнейшых батанічных садоў.
У будучыні плянуецца падпісаньне кантракту з францускай кампаніяй на пастаўку беларускай пліткі, якая будзе выкарыстаная пры аздабленьні дамоў, а таксама кухняў беларускай вытворчасьці для абсталяваньня дамоў.
Павел Латушка, пасол Беларусі ў Францыі, адзначыў, што ў Лятарынгіі зь беларускіх матэрыялаў пабудавалі 71 жылы дом. Ёсьць пляны павялічыць забудову да 132 дамоў да канца 2019 года. У 2017 годзе ў Францыю пастаўлена беларускай мэблі, дамоў, іншых драўляных вырабаў на $16 млн, а за 9 месяцаў гэтага года – ужо на суму больш за $17 млн.

У францускім горадзе Вільру (рэгіён Лятарынгія) адкрыўся квартал беларускіх драўляных дамоў, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Драўляныя дамы вырабленыя філіялам «Домабудаваньне» Шклоўскага завода газэтнай паперы. Амбасада Беларусі прапанавала назваць квартал імем Жана Жылібера – выдатнага мэдыка, батаніка, біёляга, паведамляе БелТА.

Жан Жылібер нарадзіўся ў 1741 годзе ў францускім Ліёне й шмат зрабіў для Горадні. Менавіта дзякуючы яму тут была адкрытая першая ўрачэбная акадэмія й адзін з найбуйнейшых батанічных садоў.

У будучыні плянуецца падпісаньне кантракту з францускай кампаніяй на пастаўку беларускай пліткі, якая будзе выкарыстаная пры аздабленьні дамоў, а таксама кухняў беларускай вытворчасьці для абсталяваньня дамоў.

Павел Латушка, пасол Беларусі ў Францыі, адзначыў, што ў Лятарынгіі зь беларускіх матэрыялаў пабудавалі 71 жылы дом. Ёсьць пляны павялічыць забудову да 132 дамоў да канца 2019 года. У 2017 годзе ў Францыю пастаўлена беларускай мэблі, дамоў, іншых драўляных вырабаў на $16 млн, а за 9 месяцаў гэтага года – ужо на суму больш за $17 млн.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт