Logo Polskiego Radia
Print

«Зялёная кніга» атрымала «Оскар» за найлепшы фільм

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.02.2019 10:09
Польская карціна «Халодная вайна» не атрымала ўзнагароды.
PAP/EPA/ETIENNE LAURENT

«Зялёная кніга» атрымала «Оскар» за найлепшы фільм
У гэтага фільма яшчэ дзьве ўзнагароды: за мужчынскую ролю другога пляна і арыгінальны сцэнар.
«Зялёная кніга» заснавана на рэальных падзеях, яна распавядае пра тое, як музыкант-віртуоз Дон Шырлі (Махершала Алі) наймае кіроўцу Тоні Валелонга па мянушцы Балбатун (Вiга Мартэнсэн) і адпраўляецца ў турнэ на поўдзень кансэрватыўных штатаў у часы расавай сэгрэгацыі.
Мэксыканская карціна «Рома» Альфонса Куарона стала лепшым фільмам на замежнай мове, а таксама яе адзначылі за апэратарскую і рэжысёрскую працы. Чорна-белая стужка апавядае пра жыцьцё сям'і сярэдняга кляса ў Мэхіка 1970-х гадах – пра стасункі ўнутры сямʼі, з служанкамі, чые лёсы пераплятаюцца на фоне падзей, якія адбываюцца ў краіне мітынгаў, сутыкненьняў з паліцыяй і палітычных беспарадкаў.
Больш за ўсё ўзнагарод, чатыры, атрымала «Багемская рапсодыя – за зьвядзеньне гуку, мантаж гуку і лепшы мантаж. Біяграфічны фільм »Багемская рапсодыя« апавядае пра брытанскі рок-гурт Queen.
Польская карціна «Халодная вайна» не атрымала ўзнагароды. Яны была намінаваная на лепшы неангламоўны фільм.

«Зялёная кніга» заснавана на рэальных падзеях, яна распавядае пра тое, як музыкант-віртуоз Дон Шырлі (Махершала Алі) наймае кіроўцу Тоні Валелонга па мянушцы Балбатун (Вiга Мартэнсэн) і адпраўляецца ў турнэ на поўдзень кансэрватыўных штатаў у часы расавай сэгрэгацыі. У гэтага фільма яшчэ дзьве ўзнагароды: за мужчынскую ролю другога пляна і арыгінальны сцэнар.

Мэксыканская карціна «Рома» Альфонса Куарона стала лепшым фільмам на замежнай мове, а таксама яе адзначылі за апэратарскую і рэжысёрскую працы. Чорна-белая стужка апавядае пра жыцьцё сям'і сярэдняга кляса ў Мэхіка 1970-х гадах – пра стасункі ўнутры сямʼі, з служанкамі, чые лёсы пераплятаюцца на фоне падзей, якія адбываюцца ў краіне мітынгаў, сутыкненьняў з паліцыяй і палітычных беспарадкаў.

Больш за ўсё ўзнагарод, чатыры, атрымала «Багемская рапсодыя – за зьвядзеньне гуку, мантаж гуку і лепшы мантаж. Біяграфічны фільм »Багемская рапсодыя« апавядае пра брытанскі рок-гурт Queen.

Польская карціна «Халодная вайна» не атрымала ўзнагароды. Яны была намінаваная на лепшы неангламоўны фільм.

ав

tags: Оскар
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт