Logo Polskiego Radia
Print

Майк Пампэа павіншаваў Польшчу з нацыянальным сьвятам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.05.2019 12:31
Ён сказаў, што Польшча і ЗША будуць узмацняць стратэгічныя адносіны.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Майк Пампэа павіншаваў Польшчу з нацыянальным сьвятам
Амэрыканскі дзяржсакратар павіншаваў палякаў са сьвятам 3 траўня. Майк Пампэа сказаў, што Польшча і ЗША будуць узмацняць стратэгічныя адносіны. «Ад імя ўраду ЗША я віншую і складаю найлепшыя пажаданьні палякам з нагоды 228 гадавіны прыняцьця вашай Канстытуцыі», – напісаў Майк Пампэа.
Дзяржсакратар нагадаў свой апошні візыт у Польшчу. Ён сказаў, што тады пераканаўся, што ў краіне адбыўся вялікі прагрэс пасьля падзеньня камунізму.
«Я рады магчымасьці сьвяткаваньня з нашымі польскімі саюзьнікамі і сябрамі гэтай і іншых важных гадавін, якія выпадаюць у 2019 годзе, калі мы працягваем узмацняць нашае стратэгічнае партнэрства», – напісаў Майк Пампэа.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт