Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ня хочуць зьбіраць спаржу ў Нямеччыне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2019 16:41
Нямецкія фэрмэры разьлічваюць на дапамогу сэзонных работнікаў з Украіны й Беларусі.
 Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі ня хочуць зьбіраць спаржу ў Нямеччыне
Нямецкія фэрмэры разьлічваюць на дапамогу сэзонных работнікаў з Украіны й Беларусі.
Нямецкія фэрмэры маюць вялікія праблемы са зборам агародніны. Усё з-за адсутнасьці сэзонных работнікаў. Да гэтай пары на сэзонныя работы ў Нямеччыну прыяжджалі работнікі з Польшчы й Румыніі. Аднак сёлета нават яны ня хочуць зьбіраць спаржу. Нямецкія ўлады лічаць, што гэта вынік уведзенай у Польшчы праграмы сацыяльнай дапамогі „Сям’я 500+”.
Паводле нямецкіх чыноўнікаў, з-за новай сацыяльнай дапамогі палякі ня хочуць пакідаць сваіх сем’яў на тры месяцы й цяжка працаваць на полі ў Нямеччыне.
Апрача таго, мігранты з Польшчы, якія вывучылі нямецкую мову шукаюць працу ў іншых сэктарах, напрыклад, у паслугах, будаўніцтве й лягістычных цэнтрах.
У гэткай сытуацыі арганізацыі, якія аб’ядноўваюць фэрмэраў заклікаюць да адкрыцьця нямецкага рынку для сэзонных работнікаў з краінаў, якія не зьяўляюцца членамі ЭЗ, напрыклад, з Украіны й Беларусі.
polsatnews.pl/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт