Нігерыя: праўладная групоўка звольніла са службы амаль 900 дзяцей
Надалей не вядома колькі дзяцей надалей служыць у шэрагах праўладнай нігерыйскай групоўкі.
У Нігерыі былі звольненыя са службы амаль 900 дзяцей, якія служылі ў адной з тамтэйшых узброеных груп. Дзеці былі захопленыя праўладнай групоўкай, якая падтрымлівае войска ў барацьбе супраць ісламісцкай арганізацыі „Бока Харам”.
Падчас адмысловай цырымоніі, якая адбылася ў горадзе Майдугуры на паўночным усходзе Нігерыі, вызваленыя былі 894 дзяцей, у тым ліку 106 дзяўчынак. Цяпер яны прымуць удзел у адукацыйных і рэінтэграцыйных занятках, якая павінна дапамагчы ім вярнуцца да нармальнага грамадзянскага жыцьця.
Праўладная ўзброеная група, у якой служылі дзеці, была створана ў 2013 годзе з мэтай прадухіленьня нападаў ісламістаў. У 2017 годзе групоўка абяцала больш не забіраць дзяцей. З гэтага часу са службы былі звольненыя 1 727 непаўналетніх. Аднак надалей не вядома колькі дзяцей надалей служыць у шэрагах групоўкі.
Тысячы дзяцей таксама служаць у арганізацыі „Бока Харам”, якая змагаецца за ўвядзеньне ў Нігерыі шарыяту.
аз
У Нігерыі былі звольненыя са службы амаль 900 дзяцей, якія служылі ў адной з тамтэйшых узброеных груп. Дзеці былі захопленыя праўладнай групоўкай, якая падтрымлівае войска ў барацьбе супраць ісламісцкай арганізацыі „Бока Харам”.
Падчас адмысловай цырымоніі, якая адбылася ў горадзе Майдугуры на паўночным усходзе Нігерыі, вызваленыя былі 894 дзяцей, у тым ліку 106 дзяўчынак. Цяпер яны прымуць удзел у адукацыйных і рэінтэграцыйных занятках, якiя павінны дапамагчы ім вярнуцца да нармальнага грамадзянскага жыцьця.