Ва Ўкраіне адзначаюць Дзень памяці палітычных рэпрэсій
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        19.05.2019 14:53
                    
                                 
                
                
                    У Быкоўні спачывае амаль 3,5 тысячы польскіх ахвяр з гэтак званага ўкраінскага катынскага сьпісу.
                
                
                    
                         pixabay. com/Public Domain/CC0 Creative Commons
pixabay. com/Public Domain/CC0 Creative Commons 
                     
                
                
                
               
                
                         У Быкоўні пад Кіевам прайшла памятная ўрачыстасьць у гонар ахвяр савецкіх рэпрэсій. Сёньня ва Ўкраіне адзначаюць Дзень памяці палітычных рэпрэсій. У мерапрыемствах прыняў удзел прэзыдэнт Пётр Парашэнка, які ўсклаў кветкі да помніка тысячам ахвяр сталінскіх чыстак, якія спачываюць у Быкоўні, згадаў таксама ахвяр польскага паходжаньня з украінскага катынскага сьпісу.
У сваёй прамове Парашэнка адзначыў, што памяць пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій асабліва важная ў цяперашняй сытуацыі Ўкраіны. Трагедыя камуністычнага тэрору павінна стаць урокам на будучыню й абаронай ад спробаў рэанімацыі рускага міру на ўкраінскай зямлі. Паводле ягоных словаў, цяпер Украіна змагаецца з нападзеньнем пераемніка бальшавіцкай імпэрыі – Расейскай Фэдэрацыі.
У Быкоўні спачывае некалькі дзясяткаў тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Сярод іх – амаль 3,5 тысячы польскіх ахвяр з гэтак званага ўкраінскага катынскага сьпісу.
П. Бушка ПР/нг